Музейны пакой дзяржаўнай установы адукацыі "Раклевіцкая базавая школа" быў адкрыты 1 верасня 2005 года. Профіль музейнага пакоя гісторыка-краяўзнаўчы.
Першым кіраўніком музейнага пакоя стаў настўнік гісторыі Васюкевіч Аляксандр Іванавіч. З 1 верасня 2018 года кіраўніком музейнага пакоя з'яўляўся педагог дадатковай адукацыі Ступчык Надзея Мікалаеўна, а з 2021 года - настаўнік інфарматыкі Карэнка Іван Іванавіч.
За гады існавання музейнага пакоя значна вырасла колькасць экспанатаў асноўнага і дапаможнага фондаў. У розныя гады былі адкрыты розныя экспазіцыі.
У 2015 годзе плошча музейнага пакоя значна пашырылася. Гэта было звязана з адкрыццём новых экспазіцый згодна плана развіцця музейнага пакоя. І колькасць наведвальнікаў адпаведна ўзрасла.
У снежні 2022 года музейны пакой быў рэарганізаваны ў музей. Музей з’яўляецца цэнтрам грамадзянска-патрыятычнага выхавання школьнікаў. У музеі праходзяць экскурсіі, вучэбныя заняткі, урокі мужнасці, тэматычныя вечары. Экскурсійнае абслугоўванне вядзецца на беларускай і рускай мовах.

Асноўны фонд -152 экспанаты
Дапаможны -146 экспанатаў
Плошча экспазіцый–32 м2
План работы музея на 2022/2023 навучальны год
Комментариев нет:
Отправить комментарий