Экспазіцыя "Назаўсёды ў памяці народнай" прысвечана першаму старшыні калгаса "Расія" Аляксею Ягоравічу Калашнікаву. Тут адлюстраваны працоўны шлях нашага слаўнага земляка. Яго імя носіць наша піянерская дружына ва ўстанове адукацыі.
Асоба гэтага чалавека вельмі цікавая і шматгранная.
Былы франтавік, які прайшоў праз усю Вялікую Айчынную вайну, у мірны час смела ўзяўся за будаўніцтва парушанай народнай гаспадаркі. Стаў спачатку старшынёй калгаса “Перамога”, які ў 1954 годзе пераіменавалі ў калгас “Расія”. Узначальваў гаспадарку да 1984 года. На гэтай пасадзе раскрыўся ўвесь талент арганізатарскай дзейнасці Аляксея Ягоравіча. Пад кіраўніцтвам старшыні мацавалася эканоміка гаспадаркі, вырас дабрабыт калгаснікаў.
Калгас “Расія” з‘яўляўся эканамічна развітай гаспатаркай не толькі у раёне, вобласці, але і ў БССР і СССР.
Радзіма высока адзначыла заслугі А.Е Калашнікава (баявыя і працоўныя). Ён быў узнагароджаны: “Ордэнам Леніна”, “Ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі”, “Ордэнам Дружбы народаў”, “ Ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга” , “ Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга” , васьм’ю медалямі, Пашаннымі Граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Аляксей Ягоравіч шмат разоў ізбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, шмат разоў дэпутатам раеннага Савета.
У гонар Алексея Ягоравіча Калашнікава была названа галоўная вуліца аграгарадка Раклевічы.
Ганарова нясе імя Аляксея Ягоравіча Калашнікава піянерская дружына дзяржаўнай установы адукацыі “Раклевіцкая базавая школа".
Комментариев нет:
Отправить комментарий